12 студзеня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лепшых ініцыятыў па развіцці супольнасцяў «Зрабілі». Ужо ў трэці раз Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і CityDog.by, і ў гэтым годзе з Vitebsk4.me, Рэгiянальнай газетай, і Бінокль”  сумесна арганізавалі  ўзнагароджанне, якое пашырае бачнасць нізавога (grass roots) актывізму ў Беларусі.

Фотаздымак CityDog.by: арганізатаркі і партнэркі прэміі  

Спіс ініцыятыў для ўзнагароджання «Зрабілі» быў створаны з улікам рэкамендацый пераможцаў мінулага года, кансультацый з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў рознага тэматычнага напрамку і таксама меркаванняў арганізатараў і арганізатарак узнагароджання. Такім чынам, больш за 60 ініцыятыў атрымалі ўзнагароду ў 7 намінацыях за актыўнасць і паспяховую дзейнасць на працягу 2018 года.

Унёсак кожнай намінаванай ініцыятывы ў роўнай ступені з’яўляецца каштоўным і значным. Мы вельмі ўдзячны ўсім ініцыятывам за тое, што яны мяняюць жыццё мясцовых супольнасцяў у Мінску і раёнах да лепшага.

Фотаздымак CityDog.by

Якія былі намінацыі ў гэтым годзе?

Падзея года

У гэтай намінацыі ўдзельнічалі адукацыйныя праграмы, івэнты, фестывалі, адвакатыўныя кампаніі і іншыя падзеі, якія адбыліся дзякуючы актывісткам і актывістам, грамадскім арганізацыям і ініцыятывам у 2018 годзе.

Канал у сацыяльных сетках

У намінацыі ўдзельнічалі лепшыя інфармацыйныя каналы мясцовых ініцыятыў: старонка, суполка, канал ці аккаунт у любой сацыяльнай сетке.

Нізавая ініцыятыва (Grass roots)

Удзельнічалі ініцыятывы, якія былі створаны ў 2018 годзе з «нуля», амаль без падтрымкі і бюджэта. Гэта былі тыя ініцыятывы, пра якія яшчэ няма публікацый у медыя ці яны не вельмі вядомыя шырокай публіцы.

Праект ці ідэя, якую варта мультыплікаваць

Былі намінаваны ідэі і ініцыятывы з катэгорыі «Бяры і рабі!», што лёгка зрабіць у любой супольнасці і ў любым населеным пункце Беларусі.

Крэатыўнае рашэнне праблемы

У намінаціі ўдзельнічалі крэатыўная адвакатыўныя кампаніі, новыя ці незвычайныя падыходы да вырашэння існуючых праблем.

Штуршок

Удзельнічалі ініцыятывы, якія ўразілі і натхнілі на новые ідэі, праекты і дзеянні на працягу 2018 года.

Уклад у абарону правоў чалавека

Намінацыя была новай у гэтым годзе. У ёй маглі прыняць удзел кампанія, акцыя ці іншая ініцыятыва, накіраваная на абарону правоў чалавека, адстойванне правоў уразлівых груп, супрацьстаянне любым формам дыскрымінацыі.

Нашы калежанкі і калегі падрыхтавалі рэпартажы пра тое, як выглядаюць людзі, якія развіваюць прасторы сталіцы і рэгіёнаў. Рэпартаж ад CityDog.by: Как выглядят люди, которые каждый день делают Минск и Беларусь лучше. Результаты премии «Зрабілі!». І рэпартаж ад Рэгіянальнай газеты: У Мінску ўзнагародзілі самых яскравых актывістаў 2018 года. Сярод іх жыхары Маладзечна і Вілейшчыны.

Таксама вы можаце азнаёміцца з падрабязным спісам ініцыятыў, якія атрымалі ўзнагароду ў намінацыях,  па спасылцы.