13 студзеня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лепшых ініцыятываў па развіцці супольнасцяў “Зрабілі!”. Больш за 50 ініцыятываў атрымалі ўзнагароду ў 6 намінацыях за паспяховую дзейнасць на працягу 2017 года. Арганізатарамі прэміі ўжо ў другі раз выступілі Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, CityDog.by і 34mag.net у межах сумеснай ініцыятывы, якая пашырае бачнасць нізавога актывізму (“grass roots”) у Беларусі праз публікацыі артыкулаў пра актывістаў і актывістак і правядзенне ўзнагароджання “Зрабілі!”.

Шорт-ліст ініцыятываў складзены з улікам рэкамендацый пераможцаў мінулага года, кансультацый з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі некамерцыйных арганізацыяў і ініцыятываў рознага тэматычнага напрамку, а таксама меркаванняў арганізатараў узнагароджання “Зрабілі!”.

Крыніца фота: Instagram

 

Падзея года

Тое, што мы лічым значнай падзеяй 2017 года. Гэта можа быць адукацыйная програма, івэнт, фестываль, адвакатыўная кампанія ці іншая падзея, якая адбылася дзякуючы актывісткам і актывістам, грамадскім арганізацыям і ініцыятывам

Канал у сацыяльных сетках

Лепшы інфармацыйны канал мясцовай ініцыятывы. Гэта можа быть старонка, суполка, канал ці аккаунт у любой сацыяльнай сетке

Нізавая ініцыятыва (“Grass roots”)

У гэтай намінацыі ўзнагароджаны ініцыятывы, якія былі створаны ў 2017 годзе з “нуля”, амаль без падтрымкі і бюджэта, тыя ініцыятывы, пра якія яшчэ няма публікацый у медыя і яны не вельмі вядомыя шырокай публіцы

Праект ці ідэя, якую варта мультыплікаваць

Ідэі і ініцыятывы із катэгорыі “Бяры і рабі!”, тое, што лёгка зрабіць у любой супольнасці і ў любым населеным пункце Беларусі

Крэатыўнае рашэнне праблемы

Гэта можа быть крэатыўная адвакатыўная кампанія, новы ці незвычайны падыход да вырашэння існуючай праблемы

Штуршок

Тая ініцыятыва, якая ўразіла і натхніла іншых на нешта падобнае, а таксама на новые ідэі, праекты і дзеянні

Крыніца фота: Facebook

Азнаёміцца з ініцыятывамі, якія атрымалі ўзнагароду ў гэтых намінацыях, можна па спасылцы.

Фотарэпорт ад 34mag.net: Прэмія «Зрабілі»: каму і за што?

Фотарэпорт ад CityDog.by: Как выглядят те, кто делает Минск и Беларусь лучше. Результаты премии «Зрабілі!»