Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации
ОЕЭК делает

Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці стварылі зварот з нагоды масавага парушэння правоў грамадзян. У звароце яны заклікаюць улады прызнаць выбары несапраўднымі, спыніць гвалт і вызваліць затрыманых мірных пратэстоўцаў, а таксама распачаць перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі.

Далучыцца да звароту могуць некамерцыйныя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і працоўныя калектывы. Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый таксама падпісаў зварот. Далучыцца можна праз запаўненне гугл-формы

Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў з нагоды вулічных супрацьстаянняў 

Мінулыя выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, суправаджаліся масавымі парушэннямі правоў грамадзян і не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі. У пануючай палітычнай сітуацыі і сітуацыі вулічных супрацьстаянняў паміж грамадзянамі і органамі аховы парадку, дзеля таго, каб пазбегнуць эскалацыі гвалту, мы, ніжэй падпісаныя, настойліва патрабуем ад беларускіх уладаў:

– безадкладна спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выражаюць мірны пратэст;
– вызваліць усіх затрыманых у ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў;
– прызнаць, што выбары не адбыліся праз масавыя парушэнні выбарчага працэсу;
– пачаць перамовы з пратэстуючымі;
– спыніць блакіроўкі інтэрнэту.

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”
Міжнародная НДА “Еўрабеларусь”
Грамадскае аб’яднанне “Мінскае роварнае таварыства”
Праваабарончая арганіазцыя Human Constanta
Мінская урбаністычная платформа
Таварыства “Зялёная сетка”
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела Брэст”
Брэсцкае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Час Зямлі”
Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў “ВелаГродна”

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”
Грамадскае аб’яднанне “Экадом”
Культурніцка-адукацыйная платформа «Першы крок» г. Мазыр

УП “Аданi”
Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”
Грамадская спартыўная арганізацыя “Беларуская федэрацыя арыентавання”
Маладзежнае грамадскае аб’яднанне “Салянка”
Цэнтр урбаністыкі і дызайну
Грамадзянскі рух Legalize Belarus
Установа «Лабараторыя iнавацыйных праектаў»
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў
Прыватная сацыяльная ўстанова “Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў”
Віцебская абласная клінічная бальніца
Сацыяльна-творчая ўстанова «Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”»
ГА “Экаманiторынг”

Прапанова з’яўляецца адкрытай да падпісання. Пакінуць подпіс можна па спасылцы.

Спампаваць заяву: pdfpng.

Рекомендуем почитать:
Беларуски

«Всегда есть кто-то лучше меня!» Зачем Офис помогает женщинам быть более видимыми и экспертными?

Мнения эксперт_ок

Почему Офис не собирается отказываться от феминитивов

Просто о сложном

Права человека – инструмент, чтобы уравнять человека и государство