Упершыню пляцоўка сацыяльных актыўнасьцяў зьявіцца на адным з самых буйных фэстаў у Беларусі – “Viva Braslav 2019”. Асамблея НДА запрашае грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы арганізаваць інтэрактыўныя споты, каб прэзэнтаваць сваю дзейнасьць для гасьцей фэсту.

Калі: 26-27 ліпеня.

Дзе: г. Браслаў, Віцебская вобласьць.

Зірніце, як НДА прэзэнтавалі сябе на фэсьце “Наш дзень 2018” і падавайце заяўку да 8 ліпеня. Вынікі адбору будуць вядомыя 9 ліпеня.

Чаму арганізацыям варта паўдзельнічаць?

Вы распавядзеце пра сябе новай аўдыторыі і правядзеце 2 фэстыльных дні ў кампаніі аднадумцаў.

Як будзе выглядаць пляцоўка?

Пляцоўка разьмесьціцца на адкрытай прасторы на беразе возера.

Што чакаюць ад арганізацыяў-удзельніцаў?

Зрабіце яркі стэнд сваёй арганізацыі, прывязіце промапрадукцыю, прыдумайце як і пра што вы будзеце размаўляць з гасьцямі фэсту.

Чым дапаможа Асамблея?

Асамблея арганізуе трансфэр, забясьпечыць пражываньне і двухразовае харчаваньне. Дадатковыя патрэбы будуць узгодненыя з адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі. Крытэрыі адбору арганізацыяў:

  • практычнае ўяўленьне і дэталёвае апісаньне актыўнасьці на фэсьце;
  • матывацыя прэзэнтаваць сваю дзейнасьць шырокай аўдыторыі праз інтэрактыў.

За навінамі фэсту сачыце ў групе ў Facebook і ва УКантакце. Пытаньні задавайце праз ngo@belngo.info.