На працягу года мы чыталі іх гісторыі, спачувалі іх выпрабаванням, натхняліся іх поспехамі і аказвалі ім падтрымку. Мы бачылі іх усмешкі на старонках такіх папулярных рэсурсаў, як CityDog, 34mag.net і журнал “Імёны”, і радавалісь, што наша краіна багата на людзей, якія не толькі мараць змяняць свет, але робяць яго лепей штодзённа. Зараз настаў час пазнаёміцца з нашымі героямі і гераінямі ў рэальным жыцці.  

11 снежня «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» сумесна з CityDog, 34mag.net, анлайн-журналам “Імёны” і платформай Talaka.by запрашае падтрымаць актывістаў і актывістак і прыняць удзел ва ўзнагароджанні лепшых ініцыятываў па развіцці супольнасцей “Зрабілі!”.

На прэмію “Зрабілі!” намініраваны ўсе героі і гераіні, пра якіх былі апублікаваны матэрыялы ў беларускіх медыя на працягу 2016 года і якія, дзякуючы сваёй неабыякавасці да праблем, змаглі змяніць прывычны ўклад жыцця ў сталіцы і рэгіёнах.

Для ўдзелу ў святочным мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету да 9 снежня. У гэтым годзе мы зрабілі шмат, а ў наступным разам зробім яшчэ больш!

Азнаеміцца з матэрыяламі пра лепшыя практыкі мясцовых актывістаў і актывістак можна па спасылцы.

unnamed

Матэрыялы створаны ў межах сумеснай ініцыятывы “Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, CityDog.by, платформы Talaka.by, анлайн – журнала “Імёны” и 34mag.net.