На працягу 2018 года мы натхняліся, суперажывалі і падтрымлівалі ініцыятывы грамадзян і грамадзянак, якія кожны дзень ствараюць новыя ідэі для супольнасцяў, знаходзяць крэатыўныя шляхі вырашэння мясцовых праблем, уносяць уклад у абарону правоў чалавека і развіваюць прасторы, у якіх жывуць.

Мы рады, што з кожным годам такіх ініцыятыўных і яркіх актывістаў і актывістак становіцца ўсё больш.

У трэці раз Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і Citydog.by сумесна ў гэтым годзе з Vitebsk4.me, Рэгiянальнай газетай, і Бінокль” арганізуе 12 студзеня ўзнагароджанне лепшых ініцыятываў па развіцці супольнасцяў «Зрабiлi». На прэмію намінаваны больш за 60 ініцыятываў, якія змаглі змяніць сваё жыццё і жыццё іншых людзей да лепшага ў сталіцы і рэгіёнах.

Аб тым, як прайшло ўзнагароджанне у 2018 годзе можна паглядзець у фотарэпорте Citydog.