Tandem Europe –  праграма трансмежнай супрацы, скіраваная на сацыяльныя змены праз культурніцка-інавацыйную актыўнасць. Заяўку могуць падаваць некамерцыйныя арганізацыі, грамадскія інстытуты, ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, інавацыйныя мясцовыя адміністрацыі, а таксама творчыя і сацыяльныя прадпрыемствы, якія займаюцца культурнай дзейнасцю ў сваіх супольнасцях. Заяўку можна падаць да 15 лістапада 2018.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы Tandem Europe звычайна кіруюць больш-менш буйнымі культурнымі арганізацыямі (некамерцыйнымі або грамадскімі), працуюць у культурніцкіх аддзелах мясцовых адміністрацый або вядуць сацыяльна арыентаваныя творчыя прадпрыемствы. Удзельнікі і ўдзельніцы падзяляюць моцны энтузіязм да творчых адкрыццяў і інавацый у Еўропе, грамадстве, культуры, мастацкіх дысцыплінах.

Разам са сваім новым партнёрам, яны падаюць поўную заяўку на праграму з ідэяй супрацы і першым скетчам партнёрства ў Tandem’е, які яны ўяўляюць. Для асноўнай фазы праграмы выбіраюцца да 12 тандэмаў. Кожная новая тандэм-пара атрымлівае магчымасць размяшчэння ў партнёрскай арганізацыі за мяжой, тры сустрэчы па інавацыі, навучанні і нэтворкінгу, а таксама фінансавую і ментарскую падтрымку для прататыпа сваёй тандэм-ідэі.