SYMPA запрашае на прэзентацыю кнігі “100 крокаў да ўстойлівага развіцця нашага мястэчка. Нататкі для эксперта, актывіста мясцовай супольнасці, дэпутата, мэра”, якая адбудзецца 22 студзеня ў Мінску.

Аўтар кнігі – Алег Сівагракаў – сістэматызуе досвед сваёй шматгадовай працы ў рэчышчы ўстойлівага развіцця на рэгіянальным і мясцовым узроўні: у абласцях і раёнах, гарадах і вёсках, мікрараёнах і школах, у Беларусі і за мяжой.

Кніга падрыхтавана ў межах “Школы мэраў” – сумеснай праграмы АДУ “Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Мэта выдання – дапамагчы новым і дасведчаным удзельнікам i ўдзельніцам мясцовага развіцця (дэпутатам і дэпутаткам, супрацоўнікам i супрацоўніцам выканкамаў, прадстаўнікам i  прадстаўніцам недзяржаўных арганізацый, мясцовым актывістам i актывісткам, жанчынам і мужчынам, пажылым і моладзі) у распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на ўстойлівае развіццё тэрыторый і супольнасцяў.

Прэзентацыя адбудзецца ў бібліятэцы Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці ў Мінску па вул. Серафімовіча, 11 (каля станцыі метро “Пралетарская”), 7-мы паверх, пакой 703. Пачатак у 14:30.