Цэнтр новых ідэй запрашае на пяць дзён навучання з найлепшымі беларускімі эксперт(-к)амі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, патрэбнымі для рэфармавання Беларусі. Школа пройдзе з 12 па 16 жніўня пад Мінскам.

Каго шукаюць:

  • амбітных студэнтаў(-ак) альбо выпускнікоў(-іц) універсітэтаў ва ўзросце 18-25 гадоў;
  • з дасягненнямі ў навучанні, грамадскай або прафесійнай дзейнасці;
  • якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі;
  • хацелі б зладзіць адукацыйную падзею ў сваёй супольнасці цягам месяца пасля заканчэння Летняй школы.

Умовы

Арганізатары пакрываюць кошт удзелу ў летняй школе. Адбор удзельнікаў(-іц) будзе адбывацца на конкурснай аснове паводле заяўкі і сумоўя.

Па выніках летняй школы найлепшыя ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку ў Цэнтры новых ідэй і партнёрскіх арганізацыях.

Як падаць заяўку?

Заяўкі прымаюцца анлайн да 20 ліпеня.

З пытаннямі звяртайцеся на ideaby.org@gmail.com, тэма ліста “Школа маладых рэфарматараў”.

Больш інфармацыі тут.