Асацыяцыя «Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр» разам з Фондам Стэфана Баторыя абвяшчаюць набор удзельнікаў і ўдзельніц на праграму «Прафесійнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў і арганізацый з Беларусі». У рамках праграмы адбудзецца Навучальны візіт у Польшчу актывістаў і актывістак беларускіх НДА.

Праграма візіту

Падчас візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы даведваюцца пра дзейнасць няўрадавых арганізацый у Польшчы ў сферы актывізацыі грамадзян. Таксама даведваюцца пра важкасць сувязі паміж арганізацыяй і яe найбліжэйшым асяродздзем дзеля забеспячэньня большай стабільнасці арганізацыі і лакальнай салідарнасці ў выпадку неспрыяльных умоваў для яе дзейнасці.

Візіт будзе доўжыцца 6 дзён:

  • на першы дзень запланаваны майстар-класы для азнаямлення ўдзельнікаў і ўдзельніц з агульнымі пытаннямі актывізацыі і ўкаранення арганізацыі ў мясцовай супольнасці ды пошуку альтэрнатыўных крыніц падтрымкi яе дзейнасці; кожны ўдзельнік і ўдзельніца будзе мець магчымасць апрацаваць свой дыягназ лакальнага асяроддзя (Варшава);
  • на працягу чатырох дзён адбудуцца сустрэчы з выбранымі арганізацыямі і грамадскімі лідарамі і лідаркамі. Арганізатары пакажуць практычнае прымяненне дыягназу, а таксама вопыт арганізаціаў, якія паспяхова ўключаюць жыхароў у сваю дзейнасць; якія атрымалі падтрымку з мясцовага асяроддзя, эфектыўна выкарыстоуваюць мясцовыя крыніцы падтрымкі, знаходзяць аднадумцаў, алтэрнатыуныя спосабы фінансіраваня. (Варшава + 2-3 гарады/мясцовасці);
  • на шосты дзень плануецца падсумоўваючы майстар-клас, падчас якога будзе аналіз падрыхтаваных удзельнікамі і ўдзельніцамі. Таксама будзе  супольны аналіз: што маем? чаго нам не хапае?, так, каб удзельнікі і ўдзельніцы змаглі рэалізаваць адну з ідэяў пасьля вяртання з навучальнага візіту (Варшава).

Тэрмін правядзення
Bізіт у Польшчы адбудзецца 8 – 13 красавіка. Выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме: праезд, пражыванне (двухмесныя нумары) ды харчаванне пакрываюць арганізатары.

Заяўку могуць падаваць прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускіх НДА ды ініцыятыў:

  • профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, альбо якія плануюць у будучыні заняцца такой дзейнасцю;
  • маюць матывацыю, каб набыць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятыў ды арганізацый;
  • якія займаюцца лакальным развіццём, развіццём мясцовых супольнасцяў і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных дзеяннях на карысць сваёй грамады, у абароне патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
  • маюць уяўленне і матывацыю, каб атрыманыя ў Польшчы веды і вопыт укараніць у сваю дзейнасць у Беларусі.

У візіце ў Польшчу можа прыняць удзел толькі адзін чалавек ад арганізацыі. Заяўка складаецца з aнкеты на ўдзел (макс. 2 старонкі).

Як можна падаць заяўку?

Для падачы заяўкі трэба адправіць інфармацыю аб жаданні ўдзельнічаць на адрас электроннай пошты studyvisit@eedc.org.pl – у адказе атрымаeце фармуляр aнкеты, які трэба запоўніць і адправіць таксама на адрас: studyvisit@eedc.org.pl да 17:00 (беларускага часу), 15 сакавіка з пазначэннем «НДА 2019».  Абвяшчэнне вынікаў набору 20 сакавіка 2019 года.

Правілы адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц

З прысланых заявак арганізатары адбяруць 10 кандыдатаў для ўдзелу ў візіце.

Перавага будзе аддавацца ўдзельніцам і ўдзельнікам, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • дзейнасць на карысць мясцовых супольнасцяў і грамадзян;
  • матывацыя і наяўнасць ідэі, як выкарыстаць атрыманыя веды і вопыт у дзейнасці ў Беларусі;
  • няўдзел цягам апошніх трох гадоў у навучальных візітах у Польшчу аналагічнага характару і тэматыкі;
  • наяўнасць рэкамендацыі ад прадстаўнікоў іншых беларускіх НДА.

Узровень валодання польскай мовай не з’яўляецца ўмовай удзелу ў візіце. Плануецца пераклад на беларускую мову.