Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2015 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2015 г. ва Ўкраіне, а апошнюю – у лістападзе 2015 г. у Страсбургу (Сусветны Страсбургскі Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у дыскусіях, даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Таму пажадана, каб аплікантам не перашкодзіў удзел у іншых адукацыйных праграмах. Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганизацыйныя выдаткі ў памеры 50 Еўра. Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут, пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы, а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў. Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook.

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 20 лютага 2015 г.

Спампаваць форму анкеты-заяўкі