17 чэрвеня 2013 ў Рэспубліканскай навукова- тэхнічнай бібліятэцы (г. Мінск ) прайшоў чарговы трэнінг па напісанні заявак на конкурсы Еўрапейскай камісіі. Нагадаем, што трэнінг ладзілся ў рамках ініцыятывы “Дом узаемаразумення”, якая ўжо другі год ажыццяўляецца “Офісам за дэмакратычную Беларусь” з тэхнічнай і інфармацыйнай падтрымкай “Офіса Еўрапейскай экспертызы і камунікацый”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 25 розных грамадскіх арганізацый не толькі з Мінска, а таксама з Гродна і Ліды. Даследавалі, як лепш складаць заяўкі на конкурсы Еўракамісіі супрацоўнікі ПРААН і Офіса ТАСІС у Беларусі. Адзначым, што большасць удзельнікаў ужо мела першаснае ўяўленне аб праектным мэнеджменце і сістэме грантавай падтрымкі некамерцыйных праектаў.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі здолелі не толькі набыць неабходныя тэарэтычныя веды, але таксама папрактыкавацца ў напісанні сваіх заявак праектных прапаноў і пасля атрымаць змястоўныя парады як з боку трэнераў-кансультантаў, так і калег.
Наступны трэнінг па напісанні заявак на конкурсы Еўрапейскай камісіі адбудзецца 10 ліпеня 2013 года. Каб паўдзельнічаць у ім, трэба даслаць заяўку на электронны адрас: oeec.ngo@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 ліпеня 2013 года. Спамаваць анкету можна тут

Таксама беларускія грамадскія арганізацыі могуць атрымаць бесплатныя кансультацыі па распрацоўцы і напісанню праектных прапаноў на конкурсы Еўрапейскай камісіі. Для таго каб замовіць кансультацыю, трэба звязацца па нумарах тэлефонаў: +375 17 392 21 53, +375 29 631 57 49 (Марына Корж), або па электроннаму адрасу: oeec.ngo@gmail.com.

Нагадаем, што зараз адкрытыя два конкурсы Еўрапейскай камісіі. Больш падрабязна пра іх можна даведацца па наступных спасылках:
“Неўрадавыя арганізацыі і мясцовыя органы ўлады ў дзейнасці па развіццю (NSA & LA)” (нумар конкурсу: EuropeAid/134-655/L/ACT/BY)
https://oeec.by/story/konkurs-praektnyh-prapanou-nedziarzhaunyia-arganizacyi-i-miascovyia-organy-ulady-u-dzejnasci-pa-razvicci-nsa-la-2013-go

“Падтрымка для квітнеючага грамадзянскай супольнасці ў свеце праз праекты ў краінах-партнёрах (EIDHR)” (нумар конкурсу: EuropeAid/134-605/L/ACT/BY).
https://oeec.by/story/konkurs-european-instrument-for-democracy-and-human-rights-eidhr