PADOR- гэта сістэма, якая змяшчае інфармацыю пра арганізацыі, што звяртаюцца за грантамі Еўрапейскай камісіі ў сферы знешняй дапамогі. Базай дадзеных PADOR кіруе EuropeAid.

Он-лайн рэгістрацыя інфармацыі аб патэнцыйным заяўніку (PADOR) уяўляе сабой он-лайн базу дадзеных, у якой арганізацыі рэгіструюць сябе і пастаянна абнаўляюць інфармацыю пра сябе. Гэтая інфармацыя тычыцца самой арганізацыі і не звязана з канкрэтным праектам. Яна выкарыстоўваецца Еўрапейскай Камісіяй для ацэнкі аперацыйных і фінансавых магчымасцяў арганізацыі, а таксама для праверкі прымальнасці ўдзелу арганізацыі ў тым ці іншым конкурсе праектных прапаноў. Цяпер заяўнікам або партнёрам не трэба кожны раз прадстаўляць ўвесь пакет дакументаў у папяровым выглядзе, а дастаткова толькі пазначыць на заяўцы свой унікальны ідэнтыфікацыйны нумар, які прысвойваецца ім пасля рэгістрацыі ў PADOR.

Больш інфармацыі аб сістэме і алгарытм рэгістрацыі можна знайсці на рускай мове
Інфармацыя на ангельскай мове
Працэс рэгістрацыі у базе дадзеных PADOR праходзіць ТУТ