Амбасада Нідэрландаў у Беларусі абвясціла дзве праграмы грантаў: Фонд Правоў Чалавека і МАТРА Праграма Малых Праектаў Амбасады. Як паведамляе сайт Амбасады, будуць прапаноўвацца гранты не больш за € 25,000. Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў – 15 сакавіка 2015 года. Папярэднія вынікі конкурснага адбора будуць вядомыя з 15 траўня. Поўная інфармацыя аб выніках будзе даступна да 15 чэрвеня.

«Правы чалавека з’яўляюцца краевугольным каменем Галандскай знешняй палітыкі. У якасці асновы для чалавечай годнасці і свабоды яны ствараюць аснову для развіцця дэмакратыі, вяршэнства закона, але і для эканамічнага прагрэсу кожнай дзяржавы. Нідэрланды перакананыя, што дынамічнае развіццё яркай, сучаснай і энергічнай грамадзянскай супольнасці жыццёва важна для якасці дэмакратыі, эканамічнага развіцця і прагрэсу грамадскасцi ў Беларусi», – гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўнікі Амбасады будуць рады абмеркаваць і пракансультаваць па ідэях і тэмах праекта перад тым, як кандыдат падае заяўку: «Калі ласка, не саромейцеся звяртацца да нас па электроннай пошце (WAR-BELARUS@minbuza.nl) альбо па скайпе (Matra.Kap) у выпадку якіх-небудзь запытаў або сумненні ў дачыненні да вашых ідэй цi тэм, да якiх вы хацелі б звярнуцца ў вашым праекце».

Поўная інфармацыя аб грантах даступная па спасылцы.