Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2019 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, узмацненню мясцовых супольнасцяў, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, развіццю прапрымальніцтва, паляпшэнню інфармаванасці ў пытаннях навакольнага асяроддзя і вырашэнню экалагічных праблем.

Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.

Хто можа падаваць заяўкі?

Беларускія зарэгістраваныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі ад дзяржаўных, міжнародных, палітычных, партыйных цi рэлiгiйных арганізацый разглядацца не будуць.

Як падаць заяўку?

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште MinskSmallGrants@state.gov або па адрасе Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне  (017) 211-05-67.

Максiмальны бюджэт заяўкi: $25,000.

Апошні тэрмін падачы заявак: 02 мая 2019 г, 23:59.

Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць па спасылцы.