Прэс-клуб, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Новая Еўразія” запрашаюць журналістаў і журналістак на круглы стол “Самаразвіццё лакальных супольнасцяў у Беларусі: лепшыя мясцовыя практыкі”.

На сёлетніх Сакавіцкіх сустрэчах грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, якія прайшлі ў Мінску 4-5 сакавіка, адбыўся аншлаг: мерапрыемства для абмену досведам вырашэння праблем і паляпшэння жыцця ў мясцовых супольнасцях наведала 213 чалавек. Лакальны ўзровень працуе выдатна. З чым звязаны гэты воплеск, якія ёсць найлепшыя прыклады вырашэння праблем грамадскасцю на месцах і што замінае распазсюдзіць гэты досвед на рэгіянальным і нацыянальным узроўні – пра гэта запрашаем пагаварыць у панядзелак, 13 сакавіка, а 12:00 у памяшканні Прэс-клуба па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601.

Уваход вольны пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі.