Першыя вясновыя выходныя абяцаюць быць незабыўнымі! 4-5 сакавіка адбудзецца двухдзённае мерапрыемства – Сакавіцкія сустрэчы грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Мерапрыемства будзе прысвечана ўдзелу некамерцыйных арганізацый і грамадзян у развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнні праблем на лакальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

Для таго, каб Сакавіцкія сустрэчы прайшлі па-вясенняму лёгка і радасна, мы запрашаем валанцёраў і валанцёрак прыняць удзел у правядзенні мерапрыемства.

Як можна дапамагчы?

  • Сустракаць гасцей, экспертаў і экспертак, прадстаўнікоў і прадстаўніц СМІ; дапамагчы арыентавацца ў горадзе;
  • Рэгістраваць удзельнікаў і ўдзельніц;
  • Дапамагчы з падрыхтоўкай памяшканняў для мерапрыемства;
  • Арганізаваць кава-паўзы;
  • Дапамагчы з тэхнічнай часткай мерапрыемства (праца з мікрафонамі і відэааператарам, дапамога з прэзентацыямі і г.д.)

Удзел у Сакавіцкіх сустрэчах – цудоўная магчымасць атрымаць карысны вопыт і пазнаёміцца з арганізацыямі і людзьмі, якія робяць грамадскае жыццё лепшым па сваёй ініцыятыве, далучыцца да аднадумцаў і знайсці свае натхненне!

Для таго, каб стаць валанцёрам/кай неабходна запоўніць невялікую анлайн-анкету да 26 лютага.

Арганізатарамі Сакавіцкіх сустрэч з’яўляюцца: Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія», асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і адкрыты Арганізацыйны камітэт.

Па пытаннях можна звяртацца: oeec.ngo@gmail.com з пазнакай “Валанцёрства”.