Цэнтр новых ідэй запрашае на канферэнцыю Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus. Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды скіраваная хада гісторыі. Новая канферэнцыя Цэнтра новых ідэй акурат пра гэта. Reshape 2018 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Галоўныя тэмы канферэнцыі: новая эканоміка, адукацыя і гарады.

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу і стартапаў, аналітычных цэнтраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

Праграма:

12:10 – 13:00
Як абудзіць беларускую эканоміку? Размова з Раманам Осіпавым, кіруючым партнёрам Uniter.
13:00 – 14:20
Серыя выступаў “Новая Беларусь, якая змяняе свет”.
14:35 – 15:00
Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў.
15:00 – 16:00
Панэльная дыскусія “Дзе будуць жыць беларусы? Будучыня нашых гарадоў”.
16:15 – 17:30
Дыскусія “Якая адукацыя патрэбная для IT-краіны”.
17:45 – 18:30
“Месца Беларусі ў глабальным свеце“. Размова з Алексам Крэмерам, старшынёй прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце на адмысловай старонцы канферэнцыі і групах у Facebook і ва УКантакце.

13 кастрычніка, субота, 12:00-19:00, EventSpace, вул. Кастрычніцкая 10б.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.