Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрывае вакансію Менеджар_кі міжнародных паректаў / Міжнародн_ай сакратар_кі.

Галоўныя задачы – рэалізацыя міжнародных праектаў і належнай справаздачнасці; арганізацыя і каардынацыя замежных візітаў, зносіны з замежнымі партнёрамі, праца з сяброўскімі арганізацыямі, супрацоўніцтва з еўрапейскімі і міжнароднымі арганізацыямі і прадстаўленне RADA на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Падрабязнае апісанне вакансіі – па спасылцы.

Пачатак працы: кастрычнік 2018 года. CV па-англійску прымаюць да 3 верасня лістом на gensec@rada.fm з тэмай “International Secretary”.