БНМС “РАДА” адкрывае конкурс на вакансію камунікацыйнага сакратара ці сакратаркі, іншымі словамі спецыяліст/кі па сувязях з грамадскасцю.

РАДА шукае:

– Чалавека, які лёгка і галоўнае хутка піша цудоўныя і змястоўныя тэксты, пасты, артыкулы.
– Чалавека, які настолькі любіць мову і педантычнасць, што можа ўбачыць самую незаўважную памылку ў тэксце.
– Чалавека, які захапляецца і ведае што, калі і як посціць у facebook, vk, instagram і іншыя модныя каналы інтэрнэту.
– Чалавека, які можа працаваць звыш нормы і пры гэтым захоўваць спакой і добры настрой.
– Чалавека, які хварэе моладзевымі праектамі і якому/якой не ўсё роўна!

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

– Досвед працы ў сферы сувязяў з грамадскасцю не менш за 2 гады.
– Разуменне і веданне некамерцыйнага сектара з фокусам на моладзевыя арганізацыі/ініцыятывы.
– Валоданне беларускай мовай.
– Не менш за сярэдні ўзровень валодання англійскай мовай.
– Упэненае валоданне асноўнымі кампутарнымі праграмамі (word, google-датасаванні, excel, графічнымі прыладамі і інш.).
– Крэатыўнасць, open mind і пазітыў.
– Магчымасць пачаць працу з лютага 2018 года.

Абавязкі:

– Штотыднёвая рассылка для сяброўскіх арганізацый РАДА.
– Камунікацыя з сяброўскімі арганізацыямі і партнёрамі.
– Пасты, артыкулы на сайт, у тым ліку ў ангельская версіі, сувязь са СМІ.
– Асвятленне мерапрыемстваў РАДА (прэс-рэлізы і артыкулы пасля заканчэння).
– Вядзенне пратаколаў з усіх працоўных сустрэч.
– Дапамога па патрэбах з лагістыкай.
– Дапамога з рэгістрацыяй і сустрэчай гасцей на ўсіх мерапрыемствах РАДА.
– Дапамога са скрынямі, вядзенне сайта.
– PR і прасоўванне брэнда РАДА сярод партнёраў і стэйкхолдараў.
– Удзел у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні ўсіх івентаў РАДА.

Ад БНМС “РАДА”:

– Гнуткі графік працы.
– Цудоўная крэатыўная і маладая каманда.
– Магчымасць вандровак, звязаных з працай, не толькі па Беларусі але ў замежжа.
– Цікавыя праекты і 100% магчымасць рэалізаваць нават самую крейзі ідэю.
Дасылайце свае CV з матывацыяй да 15 студзеня на скрыню queen.opolka@gmail.com

Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе.

Памер заробку будзе агучаны па выніках суразмоўя.