Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц мінскіх і гродзенскіх некамерцыйных моладзевых арганізацый да ўдзелу ў штогадовым кірмашы ініцыятыў – RADA MARKET|HRODNA, які адбудзецца 14 красавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця.

RADA MARKET – гэта мерапрыемства па абмену досведам, ведамі і натхненнем. Кожная арганізацыя зможа знайсці сабе новых партнёраў, новых прыхільнікаў і прыхільніц, новыя ідэі для сумесных праектаў, а таксама пашырыць сваю аўдыторыю. Фармат удзелу можа быць розны – ад адукацыйнай лекцыі да інтэрактыўнага варкшопа ці кінапаказу.

Як прыняць удзел?

Для таго, каб стаць удзельнікам ці ўдзельніцай дастаткова запоўніць анкету па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 2 красавіка.

Падрабязней пра RADA MARKET|HRODNA – па спасылцы.