24 лістапада – апошняя магчымасць намінаваць любую знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект, якія былi створаныя за амаль ужо мінулы 2019 год, на нацыянальную моладзевую прэмію RADA AWARDS.

Галоўнае абраць, да якой з 11 намінацыйных катэгорый падпадаюць вашыя прэтэндэнты:

  • “Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва”
  • “Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека”
  • “Гендарная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва”
  • «Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці»
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва”
  • “Самы нашумелы моладзевы медыйны праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны”
  • “Вечны рухавік” у моладзевым сектары
  • “Факап года”

RADA AWARDS – нацыянальная прэмія, таму вы можаце (і важна) намінаваць ініцыятывы і праекты не толькі з Мінску, а з любога горада ці вёскі.

Намінаваць самыя яскравыя і выдатныя моладзевыя ініцыятывы і праекты, актывістаў і актывістак 2019 года вы можаце па спасылцы да 24 лістапада ўключна!

Пераможцаў RADA AWARDS 2018 шукайце тут.