11-19 траўня ў Македоніі адбудзецца трэнінг для моладзевых працаўнікоў/ніц і лідараў/к па правах чалавека для нацыянальных меншасцяў. Для падачы заявы неабходна запоўніць анкету да 22 сакавіка.

Трэнінг мае мэты:

  • павысіць дасведчанасць ўдзельнікаў/ніц ў галіне правоў чалавека па пытаннях нацыянальных меншасцяў;
  • павысіць ўменні ў адукацыі па правах чалавека на мясцовым і нацыянальным узроўні;
  • перавесці тэарэтычныя веды ў канкрэтныя дзеянні, якія змогуць прынесці пазітыўныя сацыяльныя змяненні ў мясцовым кантэксце.

Для каго?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюць двух удзельнікаў/ніц з Беларусі, якія маюць досвед працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі/цы, моладзевыя лідары/кі, моладзевыя актывісты/кі) і ў цяперашні час працуюць непасрэдна з моладдзю.

У праекце прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі, Грэцыі, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Албаніі, Сербіі, Македоніі, Азербайджана, Славакіі, Украіны і Косава.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

– узрост ад 18 гадоў;

– веданне ангельскай мовы на камунікацыйным узроўні;

– імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;

– вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». Больш падрабязна пра валанцёрства тут.

Фінансавыя ўмовы:

  • Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары;
  • Рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра + 20 еўра аплата за курс.

Калі і дзе?

Трэнінг адбудзецца 11-19 траўня ў горадзе Струга, Македонія. Каб падаць заяўку неабходна запоўніць анкету да 22 сакавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.