Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць 21 лютага наведаць прэс-клуб у Магілёве і 23 лютага прэс-клуб у Мiнску, якія прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта новая серыя прэс-клубаў, якія праходзяць у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” па ўсёй краіне.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі, блогеры і блогеркі, грамадскія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Магілёўшчыны i Міншчыны.

На мерапрыемстве будуць вызначацца наступныя пытанні:

  • Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
  • Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
  • Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
  • Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?
Удзел вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя:
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да магілёўскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09 / jstukalov@gmail.com і па Міншчыне Святланы Чакушкі: + 375 29 712-18-03 / spchakushka@gmail.com або razam@budzma.org.