Школа маладых рэфарматараў анлайн — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Школа маладых рэфарматараў анлайн

Падавайце заяўкі на ўдзел у школе і далучайцеся да супольнасці маладых лідараў!

Легендарная Школа маладых рэфарматараў ад Цэнтра новых ідэй пераходзіць у анлайн. Яна пройдзе з 23 чэрвеня да 23 ліпеня.

Што будзе?

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі і міжнароднымі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Вас чакаюць лекцыі, майстар-класы, практычныя заняткі, нефармальныя вечарыны і жывая бібліятэка.

Каго шукаюць?

Амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў з дасягненнямі ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці. Школа дакладна для вас, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

Дзе падрабязнасці?

Падрабязней пра школу, фармат, праграму, трэнераў і водгукі ўдзельнікаў ды ўдзельніц мінулай школы шукайце на адмысловай старонцы.

Як трапіць?

Каб далучыцца, запоўніце анкету да 17 чэрвеня. Вынікі адбору паведамяць у перыяд з 18 да 20  чэрвеня.

У мяне засталіся пытанні: каму пісаць?

Па любых пытаннях наконт школы пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Школа маладых рэфарматараў”.

04.06.2020 - 17.06.2020