Pre-party Школы маладых рэфарматараў — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Pre-party Школы маладых рэфарматараў

Моладзевая школа Цэнтра новых ідэй вяртаецца, а выпускнікі і выпускнічкі мінулага набору Школы маладых рэфарматараў запрашаюць вас на нефармальную дыскусію напярэдадні!

Калі і дзе: 14 чэрвеня, 17:30 – 19:00, Zoom
Рэгістрацыя на падзею

Спікеры:

  • Алана Гебрэмарыям, сузаснавальніца Моладзевага блоку, чаліня Рады ЗБС
  • Аляксандр Ганчаронак, кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй і вядоўца падкаста Пляцоўка
  • Глеб Ляпейка, актывіст Еўрапейскага моладзевага парламента

Мадэратарка: Дзіяна Ляшкевіч, Цэнтр новых ідэй

Выпускнікі і выпускніцы Школы маладых рэфарматараў падзеляцца гісторыямі поспехаў і правалаў, звязаных з сваімі ініцыятывамі і актывізмам і дадуць карысныя парады тым маладзёнам, якія хочуць пачаць нешта сваё ці далучыцца да пэўных арганізацый ці ініцыятываў. А таксама вы даведаецеся больш пра Школу і чаму варта прыняць у ёй удзел.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце fireside chat – гэта значыць, што ў спікераў і спікерак не будзе фармальных і загадзя падрыхтаваных прэзентацый, а размова будзе максімальна нефармальнай.

Больш пра Школу маладых рэфарматараў можна прачытаць па спасылцы, заяўкі прымаюцца да 17 чэрвеня.

14.06.2020
17:30 - 19:00