Трэнінг ад Міжнароднага Камітэта па расследаванні катаванняў — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Трэнінг ад Міжнароднага Камітэта па расследаванні катаванняў

Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі 2020 запрашае ўсіх, хто плануе ці ўжо далучыўся да пула валанцёраў-дакументалістаў Камітэта, на трэнінг па юрыдычных і псіхалагічных аспектах дакументавання парушэнняў правоў чалавека для нацыянальнай і міжнароднай адвакацыі.

У межах трэнінга ў вас таксама будзе магчымасць пагаварыць пра асновы фізычнай і інфармацыйнай бяспекі і, пры неабходнасці, вам дапамогуць зашыфраваць асабістыя тэлефоны і кампутары, якія вы плануеце выкарыстоўваць у межах валанцёрскай дзейнасці для Камітэта.

Наведванне і/ці вывучэнне матэрыялаў такога кшталту трэнінгаў з’яўляецца абавязковай умовай валанцёрскай дзейнасці для Камітэта.

Трэнінг пройдзе ў двух фарматах: офлайн і анлайн.

  • 12 верасня (офлайн) з 14:30 да 17:30.
  • 16 верасня (анлайн) з 18:00 да 20:30.

Месца правядзення абодвух фарматаў трэнінга будуць паведамлены дадаткова толькі тым, хто запоўніць анлайн-форму.

Харчаванне і выдаткі на праезд (пры наяўнасці копіі зваротнага квітка) ўдзельнікаў і ўдзельніц з рэгіенаў будуць кампенсаваны Камітэтам.

Падрабязней аб дзейнасці Камітэта можна даведацца тут.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-форму да 12:00 5 верасня.

5 верасня (12:00)
12.09.2020
14:30 - 17:30