Дапамога пацярпелым падчас паслявыбарчых пратэстаў — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Дапамога пацярпелым падчас паслявыбарчых пратэстаў

Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) падтрымае беларусаў і беларусак, якія:

  • пацярпелі ў выніку дзеянняў АМАПа, міліцыі і іншых службаў (медыцынская дапамога, рэабілітацыя, псіхалагічная падтрымка),
  • былі звольненыя з працы або былі аштрафаваныя з-за ўдзелу ў забастоўках або пратэстах (юрыдычная дапамога, матэрыяльная і фінансавая дапамога, падтрымка ў пошуку працы),
  • былі выдаленыя са школ або каледжаў або падвергнутыя іншым рэпрэсіям (стыпендыяльная праграма).

Паведамленні дасылайце на адрас электроннай пошты: solidarni@solidarityfund.pl.

Падрабязная інфармацыя аб формах падтрымкі будзе прадстаўлена з выкарыстаннем бяспечных сродкаў сувязі.

23.08.2020 - 30.09.2020