Анлайн-школа валанцёрства «Класная праца» — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Анлайн-школа валанцёрства «Класная праца»

«Арт Сядзіба» запускае анлайн-школу актыўнага валанцёрства «Класная праца».

Падчас серыі анлайн-заняткаў цябе навучаць быць актыўным і творчым, а таксама пазнаёмяць з паспяховымі беларускімі арганізацыямі, да якіх можна лёгка далучыцца. Заняткаў будзе пяць, яны будуць праходзіць кожны панядзелак і чацвер па дзве гадіны ў Zoom.

Школа «Класная праца» — гэта новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы: практыкуючых менеджараў у сферы культуры, арганізатараў канцэртаў, спецыялістаў па прасоўванні арт-прадуктаў ды іншых.

Удзел бясплатны. Ёсць абавязковая ўмова: трэба прыняць удзел мінімум у трох занятках, таму вы можаце абраць цікавыя для вас тэмы і лектараў у гэтай гугл-форме. Прыём заявак будзе адбывацца да 5 ліпеня.

Мадэратары Школы — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

01.07.2020 - 05.07.2020