Праграма для актывістаў — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Праграма для актывістаў

PRodvizhenie – гэта праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці.

З чаго складаецца праграмма

  • Школа PR і медыякампетэнцый (Мінск, 25-27 верасня; Гомель, 9-11 кастрычніка)

Тут вы атрымаеце асновы ведаў па сувязях з грамадскасцю (PR), пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі. Арганізатары прапаноўваюць таксама варыянты з адным дадатковым днём навучання ў фармаце анлайн.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей, вітаюцца заяўкі з рэгіёнаў.

Заяўкі прымаюцца анлайн да 20 верасня.

  • Ментарская падтрымка (кастрычнік-снежань)

Тут вы атрымаеце якасную падтрымку па распрацоўцы сваіх PR-матэрыялаў і медыякампаній ад дасведчаных спецыялістаў, якія маюць за сваімі плячыма багаты досвед «раскруткі» уласных арганізацый, а таксама працы ў межах праграм аўтарытэтных беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый.

  • Школа плюралізма (15-18 кастрычніка)

Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі. Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека).

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 25 верасня.

  • Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства (21-22 лістапада)

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Падрабязную інфармацыю аб праграме шукайце па спасылцы.

20 і 25 верасня
15.09.2020 - 20.09.2020