Жывая Бібліятэка шукае валанцёр_ак — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Жывая Бібліятэка шукае валанцёр_ак

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» запрашае далучыцца да каманды, каб развівацца і развіваць грамадства!

Жывая Бібліятэка прасоўвае ў грамадстве прынцыпы роўнасці, інклюзіўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці. Для каманды важна, каб самыя розныя людзі маглі камунікаваць паміж сабой і голас кожнага і кожнай быў пачуты.

Каго шукаюць і што трэба рабіць

  • SMM-спецыяліст_ак. Ад цябе патрэбна валоданне беларускай мовай (ці разумнае карыстанне перакладчыкамі), а таксама досвед у SMM;
  • PR-спецыяліст_ак, каб дапамагаць з паштовымі рассылкамі, камунікацыяй са СМІ і PR-ам падзей;
  • Дызайнер_ак, якія змогуць распрацаваць самыя розныя дызайны — афішы, мерч, паштоўкі ды іншае;
  • Тых, хто любіць працаваць з тэкстамі: пісаць анонсы, складаць тэксты, вычытваць памылкі;
  • Пераклад_чыц для перакладаў з і на беларускую, рускую, ангельскую мовы.

Калі ты умееш рабіць нешта з гэтага і табе цікава папрацаваць з камандай ЖБ – далучайся, запоўніўшы анкетуЗвярні ўвагу, што некаторыя пазіцыі патрабуюць выканання тэставага задання пасля запаўнення анкеты.

Апошні дзень прыёму заявак – 9 ліпеня. Адваротнай сувязі чакай не пазней за 16 ліпеня.

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела запытвайся праз пошту humanlibrary.info@gmail.com.

25.06.2020 - 09.07.2020