ДПЧ ищет тех, кто проведет исследование — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

ДПЧ ищет тех, кто проведет исследование

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў, экспертак і даследчыя арганізацыі прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання. Заяўкі прымаюцца да 31 траўня 2020 года.

Агульная інфармацыя і мэта даследавання

БДПЧ падтрымлівае праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў і актывістак, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій; займаецца міжнароднай адвакацыяй; узмацняе патэнцыял праваабарончай супольнасці, у тым ліку праз падтрымку праектаў; праводзіць адукацыйныя праграмы па тэме правоў чалавека і прапануе падтрымку ў сферы лічбавай бяспекі.

У межах даследавання будзе:

  • прааналізаваны ўплыў БДПЧ на развіцце сектара праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);
  • вызначана, наколькі падтрымка БДПЧ дапамагае сектару працаваць больш устойліва, якія інструменты падтрымкі эфектыўныя, а якія не, і чаму;
  • выяўленыя патрэбы праваабарончых АГС і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца падчас сваёй дзейнасці.

Метадалогія даследавання

Праграма даследвання, змест і дызайн яго інструментаў распрацоўваюцца пераможцам конкурсу і ўзгадняюцца з БДПЧ перад пачаткам даследавання.

Тэрмін правядзення даследавання

3-6 месяцаў. Чакаецца, што выканаўца прыступіць да працы 15 чэрвеня 2020 года.

Чаканы вынік

Аналітычная справаздача на рускай ці беларускай мове, у якой прадстаўлены абагульненыя звесткі даследавання адпаведна мэтам і задачам. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.

Хто можа прыняць удзел

Даследчыя цэнтры, НДА і групы фізічных асобаў, якія займаюцца правядзеннем даследаванняў у Беларусі.

У конкурсную прапанову трэба ўключыць:

  • інфармацыю аб арганізацыі/асобах, што будуць праводзіць даследванне, разам з досведам правядзення падобных даследванняў;
  • кароткае апісанне метадалогіі даследвання і яе абгрунтаванне (чаму менавіта гэтыя метады і інструменты прапануецца выкарыстоўваць);
  • план і графік ацэнкі;
  • бюджэт ацэнкі.

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове дасылайце на электронную пошту  belarus@humanrightshouse.org да 31 траўня (уключна) з пазнакай «Заяўка на правядзенне даследавання».

Падрабязную інфармацыю глядзіце ў прыкладзеным файле.

Каб задаць пытанне або ўдакладніць інфармацыю аб конкурсе, калі ласка, звяртайцеся па адрасе: belarus@humanrightshouse.org.

06.04.2020 - 31.05.2020