Фаланстэр запрашае на практычны опенсорс — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Фаланстэр запрашае на практычны опенсорс

3 чэрвеня а 18:00 каманда Фаланстэра распавядзе, як можна зрабіць сваю ініцыятыву больш бачнай і адкрытай для партнёрства, валанцёраў і грамадства праз Мапу заўтрашняга дня.

Як стаць бачным і знайсці сабе партнёраў

Асноўныя пытанні:

  1. Што такое Мапа заўтрашняга дня, хто і навошта яе стварае.
  2. Чаму мы прасоўваем адкрытае ўзаемадзеянне і адкрытыя дадзеныя.
  3. Як знайсці сабе партнёра па ўсяму свету.
  4. Як дадаць сябе на Мапу і вы самі дададзіце сваю ініцыятыву або арганізацыю на Мапу.

Для каго

Тэма мітапа можа быць цікава сацыяльным прадпрымальнікам, актывістам і лідэрам грамадскіх ініцыятываў, арганізацый ці праектаў, а таксама мясцовых супольнасцяў, якія бачаць свой рост праз пабудову доўгатэрміновых устойлівых сувязяў на падставе даверу і адкрытасці.

Фармат

Сама сустрэча будзе пабудавана, як невялікая прэзентацыя на 5-10 хвілін і пасля свабодная размова. Арганізатары будуць паказваць адразу, як можна працаваць з Мапай і выкарыстоўваць яе патэнцыял, а таксама ўдзельнічаць у супольнасці.

Весці сустрэчу будзе Міхаіл Волчак. Ідэйны натхняльнік Мапы ў Беларусі.

Працягласць

Каля 40-60 хвілін.

Калі ласка падрыхтуйцеся загаддзя (на мабільныя прылады трэба паставіць прыкладанне), за кампутарам – дастаткова браўзера, камеры і мікрафона.

А калі хочаце, каб ваша пытанне разглядзелі глыбока, дасылайце яго у мэсэнджэры або на пошту falanster.by@gmail.com перад мерапрыемствам за дзень.

Дзе ўсё будзе?

Па спасылцы: https://meet.jit.si/falanster.

Партнёры мерапрыемства

Дадзеная сустрэча праводзіцца ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і часопісам СityDog.by.


Даведка

Практычны опенсорс — гэта серыя мітапаў, якія ладзіць каманда Фаланстэра для ўсіх, хто жадае працаваць са свабодным кантэнтам і сучаснымі адкрытымі лічбавымі тэхналогіямі на прынцыпах празрыстасці і ўключанасці. Лаканічна, такія тэхналогіі называюць – опенсорс. Мітапы – гэта мерапрыемствы, дзе людзі дзеляцца ведамі або сваім досведам з іншымі. Гэта значыць па нейкай іншай тэме вы можаце выступаць, як спецыяліст, а спецыялісты як слухачы.

03.06.2020
18:00 - 19:00