Адукуй сябе пра Еўропу ў анлайне! — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Адукуй сябе пра Еўропу ў анлайне!

Далучайся да пятага патоку курса аб Еўропе для маладых беларусаў і беларусак ад Адукацыя.Інфо, Фонда Конрада Адэнаўэра ды Wilfried Martens Centre for European Studies да 3 ліпеня!

Пра курс

Цягам курса ты даведаешся больш пра Еўропу ды Еўрапейскі саюз у лакальным ды глабальным кантэкстах, беларуска-еўрапейскія адносіны і сваё месца ў гэтай складанай структуры.

У гэтым годзе курс цалкам пераходзіць у анлайн і складаецца з трох кампанентаў: працы на анлайн-платформе, штотыднёвых тэматычных вэбінараў з экспертамі і эксперткамі і штомесячных арганізацыйных сустрэч.

Для каго

Гэты курс разлічаны на маладых беларусаў і беларусак ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія цікавяцца еўрапейскай тэматыкай і хочуць структураваць свае веды пра гісторыю ўзнікнення, працу і структуру інстытутаў ЕС, а таксама паглыбіць сваё разуменне пра месца Беларусі ў сучаснай Еўропе.

Звярні ўвагу, што матэрыялы курса будуць давацца, у асноўным, на беларускай і рускай мовах, а некаторыя – на англійскай. Таму чакаецца, што ўдзельнікі і ўдзельніцы валодаюць англійскай мовай на ўзроўні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых матэрыялаў.

Працягласць

Курс доўжыцца 2,5 месяцы: з 18 ліпеня да 26 верасня. Курс будзе складацца з працы на анлайн-платформе, штотыднёвых вэбінараў з экспертамі і эксперткамі і штомесячных арганізацыйных анлайн-сустрэч. Цябе чакае шэраг разнастайных заданняў на платформе і персанальны фідбэк ад тутарак курса, што дазволіць паралельна з вывучэннем зместа пракачаць твае персанальныя кампетэнцыі.

Экспертныя вэбінары будуць займаць па паўтары гадзіны, арганізацыйныя – па тры. Праца на платформе і з міні-праектамі звычайна патрабуе не больш за 2-3 гадізны на тыдзень.

Умовы

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Заяўка

Каб далучыцца да курса, запоўні, калі ласка, гэтую форму да 3 ліпеня ўключна. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 9 ліпеня.

Калі маеш пытанні адносна курса, пішы на adukacyja@gmail.com з паметкай «Адукуй сябе пра Еўропу».

20.06.2020 - 03.07.2020