БАЖ шукае валанцёраў і валанцёрак — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

БАЖ шукае валанцёраў і валанцёрак

Беларуская асацыяцыя журналістаў пачынае вялікую працу па дакументаванні ўсіх фактаў пераследу і гвалту супраць журналістаў. Для гэтага шукаюць валанцёраў і валанцёрак.

Што трэба рабіць: сустракацца з журналіст_камі, падрабязна апытваць іх і запаўняць электронную форму базы звестак. Пажадана добрая пісьмовая беларуская альбо руская мова.

Дапамога патрэбна не толькі ў Мінску, але таксама ў рэгіёнах.

Форму рэгістрацыі можна знайсці па спасылцы.

19.08.2020 - 23.08.2020