
Акадэмія Першых: Антыкрызіс
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйных моладзевых арганізацый і ініцыятыў да ўдзелу ў адукацыйным курсе «Акадэмія Першых: Антыкрызіс», скіраваным на падтрыманне патэнцыялу моладзевых арганізацый і ініцыятыў у складаным навакольным асяроддзі.
Праграма курса будзе складацца з серыі анлайн-трэнінгаў на тэмы антыкрызіснага менеджменту, прафілактыкі выгарання, стратэгічнага і тактычнага перапланавання і развіцця арганізацыйнага патэнцыялу.
У залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне магчыма правядзенне некалькіх выязных трэнінгаў у рэгіёнах Беларусі.
Прыярытэт пры адборы будуць мець прадстаўнікі і прадстаўніцы рэгіянальных арганізацый і ініцыятыў.
«Акадэмія Першых» — гэта ўнікальная адукацыйная праграма, за час працы якой больш 160 маладых актывістаў і актывістак Беларусі палепшылі свае навыкі ў арганізацыйным развіцці, праектным менеджменце і іншых сферах, падвышаючы патэнцыял сваіх арганізацый і ініцыятыў.
- Калі: снежань 2020 – красавік 2021
- Дзе: анлайн
- Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы некамерцыйных моладзевых арганізацый/ініцыятыў
Удзел бясплатны. Магчыма кампенсацыя дарожных выдаткаў для іншагародніх удзельнікаў і ўдзельніц пры правядзенні афлайн-сустрэч.
Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 10 снежня ўключна запоўніць анлайн-анкету.
Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 15 снежня.
З пытаннямі пра ўдзел ў праграме можна звяртацца на электронную пошту study@rada.fm.