Конкурс праектаў Амбасады ЗША — ОЕЭК | Офис европейской экспетизы и коммуникации

Конкурс праектаў Амбасады ЗША

Амбасада ЗША абвяшчае конкурс праектаў сярод выпускнікоў праграм, што фінансуюцца Дзярждэпартаментам ЗША. Тэма праектаў гэтага года – мінімізацыя наступстваў эпідэміі каранавіруса ў Беларусі.

Праекты могуць уключаць аказанне дапамогі ў адаптацыі да новых умоў, што склаліся ў выніку COVID-19. Яны таксама могуць падтрымліваць уразлівыя групы насельніцтва. Будуць разглядацца праекты, што ставяць сваёй мэтай пераадолець наступствы пандэміі каранавіруса.

Камерцыйныя праекты да разгляду не прымаюцца!

Праект павінен ажыццяўляцца толькі на тэрыторыі Беларусі. 

Да конкурса дапускаюцца толькі праекты з удзелам як мінімум двух выпускнікоў праграм абмену ўрада ЗША. Фінансаванне на рэалізацыю праекта прадастаўляецца пераможцам па выніках адкрытага конкурса.

Суіскальнікам неабходна запоўніць форму заяўкі. Максімальная сума бюджэта праекта – 5 000 тысяч долараў ЗША.

Праграма фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекце і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэме праграмы. Тэрмін ажыццяўлення праекта не павінен перавышаць адзін год.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 ліпеня.

Форму заяўкі неабходна запоўніць на англійскай мове і даслаць на электронны адрас belarusprogram@gmail.com з пазнакай «Alumni Grants Program».

15.06.2020 - 15.07.2020