З 22 па 24 лістапада ў Мінску адбудзецца Мінскі Форум XVI, прысвечаны тэме “Беларусь i ЕЗ – Будучыня Партнёрства: Дыялог, Развiццё, Дыгiталiзацыя”.

У гэтым годзе ў 16-ы раз прадстаўнікі і прадстаўніцы палітыкі, эканомікі і грамадства з Беларусі, Германіі і іх еўрапейскіх суседзяў сустрэнуцца ў беларускай сталіцы.

Калі вы жадаеце паўдзельнічаць у арганізацыі міжнароднага мерапрыемства, а таксама набыць новыя навыкі і досвед, мы запрашаем вас далучыцца да Мінскага Форуму ў якасці валанцёраў/ак.

Што трэба рабіць?

  • Сустракаць і рэгістраваць удзельнікаў і ўдзельніц Форуму;
  • Дапамагаць з тэхнічнай часткай (навушнікі для перакладу, мікрафоны, праектары і г.д.)
  • Рыхтаваць памяшканні для секцый;
  • Вырашаць тэрміновыя пытанні, якія ўзнікаюць падчас мерапрыемства;
  • Дапамагаць з перакладам (нямецкая і ангельская мова).

Арганізатары чакаюць, что вы будзеце прысутнічаць на Форуме два дні (22 і 23 лістапада), а таксама на інфармацыйнай сустрэчы-арыентацыі 21 лістапада. Таксама вы зможаце паўдзельнічаць у музыкальный праграме ўвечары 23 лістапада.

Для таго, каб стаць валанцёрам/кай неабходна запоўніць анлайн-анкету да 18 лістапада. Перавагай пры адборы валанцёрак і валанцёраў будзе добрае валоданне нямецкай ці ангельскай мовай.


Арганізатарам Мінскага Форуму XVI з‘яўляецца Нямецка-беларускае таварыства (dbg e.V.). Арганізацыйныя партнёры ў Германіі: Фонд iмя Конрада Адэнаўэра, Фонд iмя Фрыдрыха Эберта і Фонд польска-нямецкага супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва ў Беларусі вядзецца з Мiнскiм мiжнародным адукацыйным цэнтрам iмя Йоханэса Раў (IBB) у Мінску і Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Мінск. Канферэнцыя праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Амбасады ФРГ у Мінску.

Праграма і падрабязнасці: http://www.dbg-online.org/en/minsk-forum/minsk-forum-xvi