18-19 кастрычніка 2019 года ў Мінску (Галерэя «Ў») пройдзе першы міжнародны Форум па Медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions. Гэта найбуйнейшая падзея ў свеце медыяпісьменнасці на постсавецкай прасторы.

Узяць удзел у форуме могуць усе, хто працуе з медыяпісьменнасцю і звязанымі з ёй тэмамі: журналісты і журналісткі, работнікі_цы адукацыі (фармальнай і нефармальнай, для дзяцей і дарослых), прадстаўнікі_цы грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, праектаў і іншыя медыя прафесіяналы.

Мэта Форуму – сабраць вопыт удзельнікаў і удзельніц з усяго свету і разам знайсці рашэнні для павышэння медыяпісьменнасці ва Усходняй Еўропе і рэгіёне Усходняга партнёрства. Арганізатары хочуць распавесці пра ўжо існуючыя ініцыятывы, стварыць прастору для нетворкінга – зносін, пошуку партнёраў для новых праектаў.

Форум збярэ спікераў_ак і ўдзельнікаў_ніц з Беларусі, ЗША, Вялікабрытаніі, Украіны, Грузіі, Італіі, Польшчы, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расеі, Чарнагорыі, Сербіі і іншых краін.

Медыяпісьменнасць у кантэксце Форуму – гэта ўменне чалавека свядома ставіцца да інфармацыі, якую ён ці яна атрымлівае з медыя: крытычна думаць, задаваць пытанні, правяраць праўдзівасць, распазнаваць фэйкі, прапаганду і маніпуляцыі.

Працоўныя мовы: англійская / руская. Будзе арганізаваны пераклад.

Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на дарогу і пражыванне падчас форуму для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў_ніц, якія запытаюць фінансавую дапамогу.

Як падацца?

Как стаць удзельнікам_цай – запоўні анлайн анкету. Дэдлайн падачы заяўкі 5 кастрычніка 2019.

Таксама Форум запрашае да ўдзелу валанцёраў і валанцёрак! Гэта магчымасць:

  • атрымаць масу карысных кантактаў і новага вопыту
  • разабрацца, як уладкаваная кухня міжнародных канферэнцый
  • паспрабаваць і ўзмацніць сябе ў новых ролях і функцыях
  • мець прамы доступ да найбуйнейшых экспертах з усяго свету ў галіне медыяпісьменнасці
  • папрактыкавацца ў англійскай мове

Асноўныя задачы:

  •  рэгістрацыя і суправаджэнне ўдзельнікаў_ніц Форуму;
  • тэхнічная дапамога на пляцоўцы;
  • праца ў Прэс-групе (інтэрв’ю, здымка фота і відэа, дапамога з SMM і дызайнам);
  • пераклад (руская і англійская);
  • дапамога ў арганізацыі.

Як стаць валанцерам_кай?

Неабходна падаць заяўку па спасылцы. Арганізатары забяспечаць усіх валанцераў_ак папярэднім навучаннем, харчаваннем падчас Форуму, а таксама ўручаць у падарунак мерч Media Literacy Solutions.

Кантакты для сувязі: MediaLiteracySolutions@gmail.com

Арганізатары: Беларуская Нацыянальная Платформа Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга партнёрства, Digital Communication Network і Chevening Alumni Project Fund, Прэс-клуб Беларусь.