Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў запрашаюць на сэмінар пра прававое рэгуляваньне рэгістрацыі і фінансаваньня НКА, які адбудзецца ў Віцебску 16 лютага.

Сэмінар складаецца з двух блокаў на першы з якіх запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы  ініцыятыў па стварэньні новых арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, на другі – прадстаўнікі і прадстаўніцы як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі і ўдзельніцы могуць прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках.

У першым тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам і ўдзельніцам будзе прадстаўленая інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў. Удзельнікі і ўдзельніцы  сэмінару будуць мець магчымасьць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакумэнтаў для дзяржаўнай рэгістрацыі НКА.

У другім тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя пытаньні прававога рэгуляваньня фінансавых паступленьняў для розных формаў некакмэрцыйных арганізацыяў, у тым ліку: віды фінансавых паступленьняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасьць НКА; афармленьне ахвяраваньняў ад грамадзянаў; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманьне замежнага фінансаваньня. Напрыканцы сэмінару ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасьць індывідуальных кансультацыяў па канкрэтных пытаньнях, зьвязаных са стварэньнем новых некамерцыйных арганізацыяў альбо з  прававым забесьпячэньнем фінансаваньня ўжо створаных арганізацыяў. Удзельнікі і ўдзельніцы  сэмінару-кансультацыі атрымаюць асобнікі выданняў, што былі выпушчаныя Цэнтрам прававой трансфармацыі ў межах «Прававой бібліятэкі НКА».

Як прыняць удзел?

Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш за аднаго прадстаўніка ці адну прадстаўніцу ад адной арганізацыі з Віцебску і Віцебскай вобласьці. У выпадку, калі колькасьць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам і ўдзельніцам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасьць у тэме сэмінару. Заяўнікі з іншых рэгіёнаў могуць быць уключаныя ў склад удзельнікаў і ўдзельніц пры наяўнасьці выразнай матывацыі і адлюстраванні ў заяўцы патрэбы ў канкрэтнай дапамозе.

Сэмінар-кансультацыя адбудзецца 16 лютага, пачатак аб 11:00. Пра месца правядзеньня і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам і ўдзельніцам сэмінара дадаткова. Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары: 13 лютага (серада), 15:00. Пацьверджаньне ўдзелу будзе дасланае  14 лютага.