Кожны дзень у галаву прыходзяць ідэі як палепшыць гэты свет, але ты не ведаеш з чаго пачаць? Хочаш ператварыць ідэю ў праект і сабраць сваю каманду? А можа ты гатовы(ая) падзяліцца асабістым вопытам у галіне дызайну, менеджменту, фандрэйзінгу, рэкламы або ў чымсьці яшчэ?

Тады прыходзь 30 лістапада на InspiredbyБрэст «Мітынг ідэй».

Каго чакаюць

На #InspiredbyБрэст запрашаюць:

– ініцыятыўных людзей з уласнымі ідэямі па паляпшэнні свету (свайго горада, двара);
– мэнэджэраў_ак, якія ўжо рэалізуюць свае праекты, але якім патрэбная дапамога ў яго пашырэнні;
– берасцейцаў, якія хацелі б уліцца ў каманды па рэалізацыі сацыяльных, культурных і адукацыйных праектаў;
– спецыялістаў і спецыялістак у галіне рэкламы, менеджменту, дызайну, псіхалогіі, фандрэйзінгу і любой іншай вузкай спецыялізацыі.

Як усё будзе праходзіць

InspiredbyБрэст будзе праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку адбудзецца кароткая прэзентацыя ідэй і праектаў удзельнікаў_ніц «Мітынгу ідэй», пасля чаго кожны і кожная абярэ найбольш цікавую яму/ёй ідэю і дапаможа яе палепшыць і дапрацаваць. Працягласць мітапа– да 3 гадзін.

Як прыняць удзел

Запоўні заяўку і прыходзь 30 лістапада ў офіс АРР «Дзедзіч». Пачатак мітапа ў 11.00.

Удзельнікам_цам з Брэсцкай вобласці арганізатары пакрывюць выдадкі на праезд.

 

#inspiredbelarus #InspiredbyБрэст праводзіцца АРР «Дзедзіч» і Культурна-асветніцкай установай «Аазіс» у супрацоўніцтве з РМГА «Нэкст стоп — н’ю лайф».