19-20 красавіка ў Магілёве адбудзецца першы беларускі Форум інавацыйных ідэй, якія спрыяюць развіццю рэгіёнаў нашай краіны.

Мэта Форума: папулярызацыя дзейнасці рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў і ўнёска, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі/цы грамадскіх арганізацый, журналісты/кі, актыўныя грамадзяне.

У межах Форума адбудуцца прэзентацыі цікавых рэгіянальных ініцыятыў, майстар-класы па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю, наладжванні супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, прыцягненні мясцовых рэсурсаў, дыскусіі пра магчымасці ўмацавання рэгіянальных арганізацый і супрацоўніцтва паміж імі.

Як прыняць удзел?

Калі вы зацікаўленыя ўзяць удзел у Форуме, калі ласка, запоўніце форму заяўкі да 29 сакавіка. Ад адной арганізацыі можна заявіць максімум 2 чалавек. Вынікі адбору – не пазней за 5 красавіка.

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца прадстаўнікі/цы арганізацый, якія бралі ўдзел у праграме Акадэмія рэгіянальнага развіцця (2018).

Умовы:

Адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будуць кампенсаваныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на праезд да месца правядзення Форума (зваротныя квіткі ўдзельнікі/цы аплочваюць самі).

Арганізатары мерапрыемства: “Цэнтр Кола“, ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і “Студия полезных компетенций“.