Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ» сумесна з Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID) прадстаўляе штогадовае выданне Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) Беларусі за 2017 год.

Пасля трох гадоў паступовага росту Індэкс устойлівасці беларускіх АГС у 2017 годзе застаўся на ўзроўні 2016 года і склаў 5.5, што азначае слабы ўзровень устойлівасці сектара.

Беларускія грамадскія арганізацыі і ініцыятывы працягваюць дзейнічаць у неспрыяльных прававых варунках, яшчэ больш пагоршыўся стан фінансавай устойлівасці незалежных АГС. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя вонкавыя ўмовы, 2017 год быў адзначаны шэрагам поспехаў. АГС актыўна абаранялі інтарэсы сваіх мэтавых груп, палепшылі якасць аказання паслугаў, сталі больш актыўнымі ў прасоўванні сваёй дзейнасці і надалі асаблівую ўвагу прыцягненню сродкаў з мясцовых крыніцаў.

Азнаёміцца з тэкстам справаздачы «Індэкс устойлівасці АГС Беларусі-2017» можна на беларускай і рускай мовах.
Поўная версія Індэкса для 24 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі на англійскай мове даступная па спасылцы.