28 — 29 верасня адбудзецца Idea Generation Camp. Гэта маладзёвы летнік для людзей ад 18 гадоў, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час. Прыём заявак на ўдзел завяршаецца 19 верасня.

Якія ідэі і праекты чакаюць

Ваша ідэя (праект) мусіць мець грамадскую значнасць. Тэма Idea Generation Camp — гэта ўсё, што звязана з экалогіяй, культурай, гарадскім развіццём, адукацыяй, правамі чалавека, актывізмам і г.д. Гэта прыярытэтныя тэмы, але падавацца можна з іншымі. Прапанаваная ідэя (праект) мусіць быць выкананая ў кастрычніку-лістападзе 2019 года ў Беларусі, або прынамсі пачацца рэалізоўвацца ў гэты час.

Каго шукаюць

— Прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацыяў (да 3 чалавек ад арганізацыі);
— Актывістаў і актывістак культуры, медыя, сацыяльных праектаў;
— Валанцёраў і валанцёрак адукацыйных, культурных мерапрыемстваў, фестываляў;
— Актыўных студэнтаў і студэнтак;
— Моладзь, якая хоча мяняць свет;
— Людзей з ідэямі, натхненнем і стараннасцю да працы;
— Людзей, якія бачаць праблемы навокал і хочуць іх вырашаць;
— Тых, каму цікава працаваць у камандзе і рэалізоўваць свае праекты.

Фармат

Фармат Idea Generation Camp пабудаваны такім чынам, што ўсе каманды, удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паслухаць экспертаў і экспертак, паўдзельнічаць у майстар-класах, атрымаць веды. Ідэі могуць з’явіцца на самім Idea Generation Camp, галоўнае ўмець іх генераваць.

Умовы

Мова Idea Generation Camp: беларуская і руская.

Удзел бясплатны, але даезд самастойны.

Заяўкі на ўдзел чакаюць да 19 верасня ўключна. Рэгістрацыя тут.