Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 30 кастрычніка 2019 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці, накіраванай на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

У рамках конкурса будуць падтрыманыя малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі. Памер гранта складае ад 2 000 да 5 000 эўра.

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека (прыярытэт для праектаў, скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);
  • адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
  • адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • сафінансаванне ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.

Падрабязна з умовамі падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца ў прыкладзеным архіве файлаў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца: grants.belarus@humanrightshouse.org.