Валантэрская служба ПЦ “Вясна” запрашае на трэнінг тых, хто хоча:

  • навучыцца адсочваць і аналізаваць дзеянні ўладаў;
  • даведацца, што такое грамадскі кантроль;
  • зразумець, ці могуць мірныя сходы і суды ў Беларусі адпавядаць заяўленым у Канстытуцыі свабодам і міжнародным стандартам.

Калі ты гатовы_ая аб’ектыўна фіксаваць парушэнні на мірных сходах ці пад час судовых паседжанняў, то прыходзь на трэнінг ад #ControlBY 24 красавіка.

Каго запрашаюць?

Любых актыўных маладых людзей, грамадзянскіх непалітычных актывістаў і актывістак, праваабаронцаў, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый, студэнтаў і студэнтак, а таксама ўсіх тых, хто хоча ўдзельнічаць у развіцці грамадзянскага кантролю або проста цікавіцца яго механізмамі.

Трэнінг дзеліцца на тры блокі:

– Філасофія грамадскага кантролю

Блок уключае мэты, прынцыпы, функцыі назірання і тое, як назіральнікі_цы могуць зрабіць наш свет лепш.

– Назіранне за судамі

Раскажуць пра тое, хто можа назіраць за судовымі працэсамі і навошта гэта рабіць; якія існуюць міжнародныя і нацыянальныя стандарты справядлівага судовага разбіральніцтва; якія магчымасці ёсць у назіральнікаў_ніц, а галоўнае, як гэта рабіць у камандзе.

– Назіранне за мірнымі сходамі

Падзеляцца тым, як і навошта назіраць за публічнымі акцыямі; разгледзяць міжнародныя і нацыянальныя прававыя стандарты, прынцыпы свабоды сходаў і раскажуць пра тое, як узаемадзейнічаць з праваахоўнымі органамі і што рабіць у экстранных сітуацыях.

Калі пройдзе трэнінг і як падаць заяўку?

Трэнінг адбудзецца 24 красавіка з 19.00 да 21.30 у Мінску. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. Месца правядзення трэнінгу паведамляецца пасля запаўнення анкеты.

Больш інфармацыі пра мерапрыемства шукайце на сайце ПЦ “Вясна”.