Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” шукае валанцёраў і валанцёрак у сваю каманду.

“Мы развіваем грамадства, пабудаванае на прынцыпах роўнасці, інклюзіі, недыскрымінацыі і талерантнасці і шукаем тых, хто хоча рабіць гэта разам з намі”.

У гэтым і наступным годзе “Жывая Бібліятэка” плануе вялікую колькасць разнастайных мерапрыемстваў і іншай дзейнасці, для якой і патрэбна твая дапамога!

Што гэта можа быць? Напрыклад, падрыхтоўка і правядзенне розных мерапрыемстваў (як тэхнічна, так і праца са зместам), падрыхтоўка і развіццё фармату “Жывая Бібліятэка”, праца з тэмай інклюзіі і даступнасці, праца з тэкстамі (напісанне, вычытка), дызайн, фота- і відэаздымкі, піяр дзейнасці і што заўгодна яшчэ.

Калі ты шукаеш, дзе можна развіць свой патэнцыял, хочаш не толькі часова паваланцёрыць, але і стаць часткай класнай каманды, падзяляеш каштоўнасці Жывой бібліятэкі і лічыш сябе дастаткова адказнай ці адказным, хутчэй запаўняй анкету па спасылцы.

Дэдлайн прыёму анкет – 10 лiпеня. 11 лiпеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра далейшыя крокі. Усе патэнцыйныя валанцёры і валанцёркі, якія цалкам запоўняць анкету, будуць запрошаны на азнаямленчы трэнінг 17 альбо 20 ліпеня (падрабязней у анкеце).

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела пішыце на пошту human.library.belarus@gmail.com.