Станьце “Жывой Кнігай” і распавядайце, што людзі не раўняюцца толькі аднаму стэрэатыпу.

Ці знаёма вам адчуванне, калі хочацца растлумачыць, што ўсё не так, як здаецца на першы погляд ці як распавядаюць СМІ? Ці бывала калі-небудзь такое, што вы чулі ў свой бок: “Сам_а вінаваты_ая! З такімі так і трэба!”?  Ці сутыкаліся з непаразуменнямі ў беларускім грамадстве?

Жывая Бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з гасцямі. Арганізавана Жывая Бібліятэка так жа сама, як і звычайная: “чытачы_кі” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “Кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу.

Як “Жывая Кніга” вы зможаце знайсці аднадумцаў, выгаварыцца на важныя тэмы ці пераасэнсаваць іх, лепш зразумець сябе. Арганізатары будуць намагацца стварыць як мага больш добразычлівы асяродак і забяспечыць канфідэнцыяльнасць размоў.

Калі вы:

  • Належыце да пэўнай сацыяльнай группы, у дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы,
  • Сутыкаецеся са стыгматызацыяй у паўсядзённым жыцці,
  • Маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”,
  • Марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету, беларускага грамадства, светапогляду асобных людзей,
  • Гатовыя да шчырага дыялогу пра набалелае; адкрыцца і рассказаць як гэта, быць “Іншым”,

то арганізатары будуць рады запрасіць вас на мерапрыемства ў ролі “Жывой Кнігі”! Для таго, каб далучыцца, трэба запоўніць заяўку да 31 кастрычніка.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у фармаце, вы можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у сацыяльных сетках (ВК ці Фэйсбук) альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com.

Больш інфармацыі шукайце на сайце “Жывой Бібліятэкі”.