Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на бясплатны адукацыйны курс для прадстаўнікоў і прадстаўніц прэс-служб. Курс распачнецца 25 мая і завершыцца 7 ліпеня.

Адукацыйны курс прысвечаны паглыбленаму вывучэнню інструментаў, якія дазволяць хутка наладзіць эфектыўную PR-працу ў вашай арганізацыі. Удзельнікі і удзельніцы атрымаюць прафесійныя фішкі і сакрэты, пакрокавыя інструкцыі — усе, што праверана асабістым досведам экспертаў/экспертак і гарантавана працуе.

У выніку навучання вы зможаце паэтапна распрацаваць сваю медыястратэгію, зразумееце, як стаць незаменнымі для СМІ, дзе і як шукаць новыя ідэі альбо як падвысіць інфармацыйную актыўнасць малымі сродкамі, прымусіць сацсеткі «таньчыць пад вашу дуду» і крок за крокам ствараць  брэнд сваёй арганізацыі.

Галоўная адметнасць курса — яго практыкаарыентаванасць і мэтавая скіраванасць на патрэбы кожнага з удзельнікаў/удзельніц.

Асноўныя трэнеры курса — PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч, PR-дырэктар EZERIN’COM Андрэй Эзерын, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Падчас курса пройдуць майстар-класы і сустрэчы з іншымі спецыялістамі/спецыялісткамі ў галіне піяру.

Да ўдзелу запрашаюцца: прэс-сакратары і прэс-сакратаркі, прэс-аташэ, спецыялісты і спецыялісткі па камунікацыях, супрацоўнікі і супрацоўніцы прэсавых служб, журналісты і журналісткі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

Апісанне курса

Курс «Медыястратэгія — компас для прэс-службы» распачнецца 25.05.2019 і завершыцца 07.07.2019. У межах курса ў Мінску пройдзе 7 заняткаў, яны будуць праводзіцца па суботах. Лепшыя з удзельнікаў і ўдзельніц пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

Удзел у курсе бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.

Як падаць заяўку?

Каб падаць заяўку на ўдзел, неабходна запоўніць анлайн-анкету да 22 мая (23:59).

Дадатковую інфармацыя пра курс можна знайсці тут.