Студыя карысных кампетэнцый запрашае журналістаў/к і блогераў/к з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны да ўдзелу ў Летняй школе фактчэкінга і візуалізацыі. Удзельнікаў і ўдзельніц чакаюць тры дні інтэнсіўнай працы з беларускімі і літоўскімі экспертамі/эксперткамі, абмен досьведам, распрацоўка і рэалізацыя мультымедыйных спецпраектаў з дапамогай ментараў/к.

Дзе і калі?

Гродна, 2-4 жніўня 2019 г.

Аб чым?

Удзельнікі і ўдзельніцы Школы навучацца шукаць, аналізаваць і візуалізаваць цікавыя для сваёй аўдыторыі звесткі, хутка пераправяраць сапраўднасць інфармацыі, фота і відэа, планаваць і ствараць мультымедыйныя праекты. А таксама даведаюцца:

  • Як хутка праверыць сумнеўную інфармацыю?
  • Дзе шукаць патрэбныя звесткі, як іх аналізаваць і візуалізаваць?
  • Як за пяць хвілін праверыць сапраўднасць фота альбо відэа?
  • Як абраць адпаведныя тэхналогіі журналісцкіх расследаванняў?
  • Як спланаваць і рэалізаваць мультымедыйны спецпраект

Хто выступіць у якасці трэнераў/к і экспертаў/к?

У межах Школы будуць працаваць дасведчаныя беларускія і літоўскія медыяэксперты/кі.

Як падаць заяўку на ўдзел?

Неабходна запоўніць анкету да 22 ліпеня.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у Школе бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Праезд да месца правядзення Школы ўдзельнікі і ўдзельніцы аплочваюць самастойна.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на старонцы Школы.